Чаго саромеецца «Гродзенская праўда»?
А гадавы даход Алены Берасневай (рэдактаркі) склаў 41 мільён 571 тысячу 997 рублёў. Далей – болей. Дырэктар Гарадзенскага філіялу «Белтэлекаму» Віктар Мацвееў атрымаў за мінулы год 58 мільёнаў 893 тысячы 949 рублёў, рэктар Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Яўген Роўба – год 79 мільёнаў 688 тысяч 406 рублёў, а генеральны дырэктар «Гроднажылбуду» Алег Ушкевіч – 119 мільёнаў 254 тысяч 756 рублёў.
Высокімі даходамі можна, вядома, ганарыцца. А на самой справе, як быццам, абласная газета чагосьці саромеецца…На фоне нават «афіцыйнага» сярэдняга заробку гэтыя выглядаюць неяк непрыстойна. Тым больш, што кандыдаты не бізнэсоўцы, а чыноўнікі.
Мясцовыя грамадскія праваабаронцы расцэньваюць факт непападання поўнай версіі «Гродзенскай праўды» да чытачоў як абмежаванне грамадзян у праве на атрыманне інфармацыі.
Паводле інф. http://spring96.org