Гарадзенцы спачуваюць польскаму народу
Брама консульства завешаная вянкамі і кветкамі, сярод якіх змешчаны партрэт Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі, якая загінула разам з ім.
>
Ля ўваходу ў консульства амаль кожную хвіліну спыняюцца мінакі. Многія адмыслова прыходзяць сюды, каб ускласці кветкі, памаліцца за загінулых у авіякатастрофе.
Ад 10 красавіка ў Генеральным консульстве ў вольным доступе выкладзена жалобная кніга.
Сёння з ранку на вачах у карэспандэнта “Твайго стылю” свой запіс у ёй пакінулі некалькі дзесяткаў гарадзенцаў.
Жалобная кніга будзе даступная ад 10.00 да 20.00 да серады.
Лех Качыньскі загінуў ранкам 10 сакавіка пад Смаленскам.
Разам з ім на борце ўрадавага самалёта знаходзілася вялікая колькасць палітычных, грамадскіх, рэлігійных дзеячоў, камандуючыя ўсіх родаў польскага войска.
Польская дэлегацыя накіроўвалася ў Катынь, каб ўшанаваць памяць пра расстраляных тут 70 год таму па загаду Сталіна афіцэрах Войска Польскага.
Усяго ў авіякатастрофе загінула 96 чалавек.
Асноўнай версіяй прычын трагедыі застаецца памылка пілотаў, якія рашыліся на пасадку ва ўмовах кепскай бачнасці.
Сёння з раніцы ў Маскве пачалася працэдура апазнання загінулых.
Цела Леха Качыньскага ўчора было дастаўлена ў Варшаву і выстаўлена ў капліцы прэзідэнцкага палацу.
У бліжэйшы час стане вядома пра час і месца яго пахавання.
У суседніх Літве, Расіі і Ўкраіне з нагоды трагедыі абвешчана жалоба.
Фота Ланы Руднік