Зямля ў Гародні каштуе ад 1,7 да 165 долараў за квадратны метр
Па стане на 1 студзеня 2008 года ўся зямля ў горадзе падзелена на 6 зон.
У залежнасці ад функцыянальнага выкарыстання мяняюцца і кошты.
У межах адной зоны на кошт уплывае адлегласць ад цэнтра горада, наяўнасць інфраструктуры і г.д.
Кошты на зямлю ў грамадска-дзелавой зоне вагаюцца ад 33,98 да 165,22 долара за квадратны метр, у жылой шматкватэрнай зоне – ад 23,77 да 116,05 долараў.
Набыць зямлю ў вытворчай зоне можна ад 11,55 да 56,94 долара за метр, у зоне прыватнай жылой забудовы – ад 3,39 да 17,36 долараў.
Танней за ўсё каштуе зямля рэкрэацыйнага выкарыстання – ад 1,7 да 8,68 долара.
Летась гарвыканкам на чатырох аўкцыёнах прадаў у прыватную ўласнасць грамадзянам 9 участкаў зямлі агульнай плошчай 1,14 га на суму 218,09 міліёна рублёў.
Гэтая зямля выкарыстоўваецца для будаўніцтва і абслугоўвання дамоў.
Паводле http://grodno.biz
Фота з сайта http://www.s-pravdoy.ru