Жабы: танна і смачна?
У Беларусі распаўсюджаны 3 віда жаб, якія выкарыстоўваюцца ў кулінарыі. Найбольш прыдатнымі для іх развядзення навукоўцы сярод лічаць рыбныя гаспадаркі Гродзеншчыны і Гомельшчыны: у нашых кліматычных умовах земнаводныя хутка растуць і набіраюць вагу.
Па словах спецыялістаў, 15-сантыметровых жабак вагой каля 500 г можна разводзіць без асаблівых затрат.
Навукова-практычны цэнтр па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук гатовы распрацаваць неабходную методыку, аднак рыбгасы пакуль не выказваюць зацікаўленасці ў вытворчасці таннага дэлікатэснага мяса.