Клуб «Спадчына» ўзнагародзіў Мікалая Аўтуховіча
Праваабаронца Людміла Гразнова назвала ваўкавыскіх прадпрымальнікаў «героямі, якія не баяцца гаварыць і дзейнічаць ад шчырага сэрца, не хаваюцца пад жаночыя спадніцы, не халуйствуюць і з’яўляюцца сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны”, а суд над імі — палітычнай замовай.
Палітык Мікалай Статкевіч лічыць Аўтуховіча вязнем сумлення, які не зламаўся, а праваабаронца Алег Волчак назваў суд над Аўтуховічам фантасмагорыяй і выказаў надзею на хуткае вызваленне падсуднага.
З 10 сакавіка ў Вярхоўным судзе разглядаецца крымінальная справа па абвінавачанні Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта супраць намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменкі і былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі, а таксама ў арганізацыі падпалу дома былога начальніка Ваўкавыскага РАУС Гродзенскай вобласці Сяргея Кацубы ў 2004 годзе.
Па інф. БелаПАН
Ілюстрацыя http://jeans-by.com