Што можна рабіць уначы? Глядзець кіно!

|

Мяркуецца, што аматарамі начнога кіно стане перш за ўсё моладзь, таму для прагляду будуць прапаноўваць баявікі ды іншыя «відовішчныя» стужкі. Але зараз адміністрацыя кінатэатру разглядая магчымасць позняга прагляду і доўгачаканых «Стомленых сонцам-2».

 

Як плануе генеральны дырэктар Гродзенскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Іван Калбаска, калі начныя сеансы будуць папулярныя, ідэю падхопяць і іншыя кінатэатры горада. Пры гэтым кошты квіткоў на позняе кіно падвышаць не плануецца.

Фота Лізаветы Гарохавай