Гарадзенка стала “Міс Фота Беларусі 2010”
Журы конкурса “Міс Фота 2010” ацэньвала ўменне дзяўчат працаваць на фотакамеру.
Людміла Якімовіч мае 22 гады. Навучаецца на пятым курсе Беларускага інстытута правазнаўства па спецыяльнасці “юрыдычная псіхалогія”.
У мінулым займалася плаваннем.
На наступным тыдні ў межах конкурса будзе вызначаная “Міс Талент”.
Фінал VII нацыянальнага конкурса прыгажосці “Міс Беларусь-2010” адбудзецца 30 красавіка.
Фота grodnonews.by