Спорт: гарадзенскія каманды без перамогаў

|

Нічыю 0-0 у Барысаве на полі лідэра беларускага футбола апошніх гадоў можна, аднак, занесці камандзе ў актыў.

Летась гарадзенцы саступілі ў гасцёх БАТЭ з лікам 0-6!

Без перамог стартавалі і каманды, якія прадстаўляюць Гарадзеншчыну ў першай лізе беларускага футбола.

“Белкард” на сваім полі згуляў ўнічыю з гомельскім ДСК, якім кіруе былы трэнер “Нёмана” Вячаслаў Акшаеў.

“Смаргонь” саступіла камандзе СКВІЧ з Мінску 0-1.

“Ліда” на сваім полі прайграла пінскай “Хвалі” 1-2.

Слонімскі “Камунальнік” падзяліў ачкі з нясвіжскім “Верасам” (1-1).

Баскетбалісты “Гродна-93” у суботу саступілі ў другой паўфінальнай сустрэчы чэмпіянату краіны “Асіповічам” 56-81. Лік у серыі стаў 1-1.

Правальным атрымаўся апошні тур чэмпіянату для валейбалістаў “Камунальніка”, якія з аднолькавым лікам 1-3 прайгралі сталічнаму “Будаўніку”, жлобінскаму “Металургу” ды гомельскаму ГВК.

Гарадзенцы занялі выніковае трэцяе месца ў турніры.

 

На здымку: Гродна, 17 красавіка. Адкрыццё футбольнага сезона ў першай лізе. “Белкард” супраць ДСК.

Фота Яраслава Ванюкевіча