“Незвычайная субота” парадавала добрым гукам і энтузіязмам гледачоў

|

У мінулую суботу ў Гародні ладзіўся рокавы канцэрт, дзе выступалі музыкі розных стыляў і кірункаў.


Нераспешчаная рокавымі імпрэзамі, гарадзенская публіка на мерапрыемстве шалёна радавалася выступоўцам, выклікала тых на біс і падпявала гуртам. Апошнія цешыліся, як дзеці, з добрага гуку.

Канцэрт слухала і карэспандэнтка “Твайго Стылю” Маша Дробава, а пасля размаўляла з выступоўцамі, слухачамі і адным прадзюсерам. Вынікі слухайце ў рэпартажы на радыё “Твой Стыль”!

Здымак Юры Дзеглаў