Беларускае тэлебачанне паказала “Катынь”
Прэм’ера “Катыні” адбылася 17 верасня 2007 г. у Варшаве (у дзень уваходжання савецкіх войсках у Польшчу ў 1939 г.).
У яго аснове ляжыць твор Анджэя Мулярчыка «Post Mortem. Катынская аповесць», які распавядае пра расстрэл НКВД тысяч афіцэраў польскага войска (у тым ліку і беларусаў) у красавіку 1940 года.
У Расіі ды і ў Беларусі ў апошнія гады тэму трагедыі ў Катыні стараліся не ўзгадваць альбо перакладаць віну за яе на фашыстаў.
У Расіі “Катынь” паказалі 11 красавіка, адразу пасля смерці ў авіякатастрофе пад Смаленскам польскай урадавай дэлегацыі на чале з Лехам Качыньскім.
У эфіры беларускай версіі РТР у гэты дзень замест фільма пусцілі тэлешоў “Танцы з зоркамі”…
Беларускія тэлегледачы ўбачаць “Катынь” на беларускай мове.
Фільм пераклала Белтэлерадыёкампанія, герояў агучваюць беларускія акторы.
Як паведаміла “Еўрапейскае Радыё для Беларусі“, на працягу ўсяго часу паказу фільма ў нядзелю не дэманстраваліся рэкламныя ролікі. І толькі на фінальнай сцэне расстрэлу бальшавікамі польскіх афіцэраў БТ пусціла недарэчны дзвюххвілінны рэкламны блок, “адрэзаўшы ад канца фільма” 6 хвілін.