ЖКГ вывешвае ў пад’ездах спісы неплацельшчыкаў

|

Спісы з адрасамі і прозвішчамі тых, хто мае запазычанасць па аплаце за камунальныя паслугі, аформленыя ў выглядзе плакатаў, якія заклікаюць не рваць такога кшталту абвесткі, а лепш своечасова плаціць за жытло.


У мінулым годзе сума запазыкі насельніцтва Гарадзеншчыны па аплаце за камунальныя паслугі перавысіла тры міліярды рублёў.

Больш чым дваццаці сем’ям за хранічную запазычанасць пагражала высяленне з кватэр.

У мінулым годзе насельніцтва Беларусі кампенсавала 28% коштаў камунальных паслуг.

Рэшту даплочвала дзяржава.

 

Фота аўтара