У абласной бальніцы запрацавалі сучасныя лячэбныя карпусы

|

Пасля трохгадовага капітальнага рамонту два корпуса Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы цалкам рэканструяваныя і пераабсталяваныя. Тут размясціліся аддзяленні анкалогіі, уралогіі, нефралогіі, мікрахірургіі вока, тэрапія і лор-аддзяленне.


Замененыя камунікацыі, устаноўлена вентыляцыя і кандыцыянеры, абноўлены палаты для хворых, медыцынскія кабінеты, набыта сучаснае медыцынскае абсталяванне.

Адначасова ў палепшаных умовах змогуць лячыцца каля 700 пацыентаў.

Рэканструкцыя абласной клінічнай бальніцы вядзецца з 2005 года.

За гэты час выкарыстана больш за 56 мільярдаў рублёў.

Скончаны працы ў двух карпусах анкалогіі, рэанімацыі, тэрапіі і ў блоку аператыўнага лячэння.

У бліжэйшых планах – будаўніцтва новага радыялагічнага корпуса для анкалагічнай службы, на што спатрэбіцца яшчэ 30 мільярдаў, рэканструкцыя паліклінікі і аддзялення хірургіі.

Па словах галоўнага ўрача бальніцы Святаслава Савіцкага, рэканструкцыя дазваляе ўводзіць інавацыйныя метады дыягностыкі і лячэння, што ператварае гродзенскую клініку ў сучасны медыцынскі цэнтр еўрапейскага ўзроўню.

Паводле http://belta.by/