Дырэкцыя фестываля нацыянальных культур абвясціла конкурс-віктарыну
Віктарына ладзіцца ў 2 этапы.
Першы – з 17 красавіка да 5 мая, другі – з 5 да 24 мая.
Для тых, хто хоча спраўдзіць свае веды, публікуем пытанні першага тура:
1. Назавіце месца на Гродзеншчыне, звязанае з імем знакамітага рускага паэта А.С.Пушкіна. Што вы ведаеце пра гэта?
2. Колькі працягваецца азербайджанскае нацыянальнае свята Навруз байрам? У якім месяцы года яно адзначаецца?
3. Што азначае ў перакладзе з армянскай мовы слова “Мусалер”, якое ёсць у назве Гродзенскага грамадскага аб’яднання армян?
4. У Гродзенскай вобласці ўсталяваны помнік герою першай сусветнай вайны, грузіну па нацыянальнасці. Дзе знаходзіцца яго пахаванне, і што вы ведаеце пра гэтага чалавека?
5. Чым вядомы габрэй Леў Бакст, які нарадзіўся ў Гродна? Кім ён быў па прафесіі?
6. У гады Вялікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў Гродзенскага падполля быў з нацыянальнасці чуваш. Назавіце яго імя, імя па бацьку і прозвішча. Што вы ведаеце пра яго і ягоны подзвіг?
7. Назавіце папулярныя стравы літоўскай кухні. З чаго яны гатуюцца?
8. Чыім патронам з’яўляецца Св.Казімір і як называецца свята, якое ў Гродна ладзіцца з ініцыятывы ГА “Саюз палякаў на Беларусі” з удзелам грамадскіх аб’яднанняў літоўцаў?
9. Каму з Героеў Савецкага Саюза, украінцу па нацыянальнасці, усталявана мемарыяльная дошка ў Гродна? Ш то вы ведаеце пра яго і яго мужнасць?
10. Назавіце месцы першых паселішчаў татар на Гродзеншчыне. Што вы ведаеце пра гэтыя памятныя мясціны?
11. калі ўпершыню на Беларусі з’явіліся цыгане? Які населены пункт на Гарадзеншчыне быў галоўным месцам іх збору?
Адказы на пытанні віктарыны трэба даслаць на адрас: 230023, Гродна, вул.Ажэшка,3 у аддзел па справах рэлігій і нацыянальнасцяў з пазнакай: на конкурс “Гродзеншчына шматнацыянальная”.
За кожны правільны адказ даецца 1 бал, аднак конкурсная камісія пакідае за сабой права дадаваць балы за найбольш поўныя адказы, з падцвярджэннямі, спасылкамі на дакументы і літаратуру.
Пераможцам стане той, хто набярэ найбольшую колькасць балаў.
Акрамя адказаў удзельнік віктарыны мусіць пазначыць кароткуі інфармацыю пра сябе, хатні адрас і кантактныя тэлефоны.
Паводле http://grodnonews.by/