Датэрміновае галасаванне пачалося
З 3032 кандыдатаў Гродзеншчына мусіць абраць 2916 дэпутатаў.
На 60 месцаў у Аблсавет прэтэндуюць 86 чалавек: у 60 акругах выбары будуць безальтэрнатыўнымі, у 15 – сярод 2 кандыдатаў, у пяці – сярод 3, у адным – сярод чатырох кандыдатаў.
У Гродзенскі гарсавет будзе абрана 30 дэпутатаў з 52 кандыдатаў.
Сярод кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў пераважаюць кіраўнікі арганізацый аграрнага сектара – больш за 900 чалавек, дзяржаўныя служачыя – больш за 400, каля 250 кандыдатаў – кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў, кіруючыя пасады ў галіне аховы здароўя, навукі, адукацыі, культуры займаюць больш за 800 кандыдатаў.
Паводле старшыні Гродзенскай абласной выбарчый камісіі Валерый Саўко, перадвыбарная агітацыя ў вобласці і горадзе ідзе спакойна, афіцыйных папярэджанняў ў сувязі з парушэннем кандыдатамі правіл правядзення агітацыі не было.
Інакш лічаць незалежныя кандыдаты.
Паводле Радыё Рацыя, Гродзенскія ўлады не дазваляюць незалежным кандыдатам сустракацца з выбаршчыкамі, блакуючы такім чынам правядзенне паўнавартаснай агітацыйнай кампаніі.
Сустракацца з выбаршчыкамі ў Гродна маюць права толькі праўладныя кандыдаты, якія з дапамогай адміністрацыйнага рэсурса праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах і навучальных установах.
Сябры руха “За свабоду” і іншых незалежных арганізацый планавалі сустрэцца з выбаршчыкамі сёння.
Аднак адмова намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама Ірыны Сенчанковай перакрэсліла планы апазіцыйных кандыдатаў, якія лічаць, што такія захады з’яўляюцца парушэннем выбарчага заканадаўства і абмежаваннем канстытуцыйных правоў грамадзян.
Фота з сайта http://myrb.org