Еўрапейскае аддзенне не трапіла да беларускіх пакупнікоў

|

Тавар перавозіўся пад выглядам змазачнай вадкасці.

Абутак і вопратку без уплаты мытнай пошліны спрабавалі ўвезці дзеля рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, хаця па дакументах машына з грузам накіроўвалася транзітам з Літвы ў Расію.

На мяжы кантрабандыстаў ужо чакалі: аперацыя праведзена сумеснымі намаганнямі супрацоўнікаў Дзяржаўнага мытнага камітэта і аператыўна-пошукавага аддзела Мінскай цэнтральнай мытні.

Кошт канфіскаванага адзення і абутку па папярэдніх падліках складае больш за 1,5 мільярды беларускіх рублёў.

У мінулым годзе беларускія мытнікі спынілі 839 спробаў незаконнага перамяшчэння на тэрыторыю Беларусі замежнага адзення і абутку на агульную суму 30,1 мільярды рублёў.

За тры месяцы сёлета гэты паказчык склаў 3,3 мільярды.

Паводле БелТА