24 красавіка гродзенцы папрацуюць на карысць помнікаў і аграгарадкоў

|

Да таго ж, гарвыканкам заклікаў жыхароў горада прыняць удзел у месячніку па дабраўпарадкаванні і азеляненні Гародні: прыбраць тэрыторыі паркаў, сквераў, двароў, ачысціць скляпенні дамоў – нехта зоймецца гэтай працай у бліжэйшую суботу.

У гэты дзень на дапамогу працоўным Гарадзеншчыны прыедуць супрацоўнікі Міністэрства культуры.

Яны прыбяруць мансарду Паўднёвага корпуса Мірскага замка і газоны вакол помніка архітэктуры.

Такім чынам чыноўнікі хочуць прыцягнуць увагу да гэтага знакавага аб’екта культурнай спадчыны Беларусі, рэстаўрацыя якога мусіць скончыцца ў гэтым годзе.