СПБ скарыстаўся момантам

|

У сувязі з трагедыяй пад Смаленскам, для сяброў СПБ зрабілі выключэнне і аформілі кароткатэрміновыя польскія візы.

20 красавіка група чальцоў афіцыйнага СПБ наведала варшаўскі офіс таварыства “Польская супольнасць”.

Праўда, паразмаўляць з кіраўніцтвам у іх так і не атрымалася. Супрацоўнік “Польскай супольнасці”:

“Так, я магу пацвердзіць, яны ў нас былі. Параскідвалі ў нас тут на сталах у фае свае часопісы і пайшлі далей, каб сустрэцца з нашым дырэктарам. Але не сустрэліся, бо яго ўчора не было.

Але яны доўга чакалі – 4 гадзіны”.

З’явіліся сябры праўладнага СПБ і ў Беластоку.

Як паведамляе польская газета “Rzeczpospolita”, у адной з кавярняў горада яны распавядалі журналістам аб правінах Анжалікі Борыс і першага старшыні СПБ Тадэвуша Гавіна.

Цікава, што акурат у гэты час у Беластоку адбывалася пахаванне віцэ-спікера польскага Сейма Кшыштафа Путры.

Паводле http://www.euroradio.fm

Фота з сайта http://www.belarus.by