«Новыя шляхі» для краязнаўцаў Гарадзеншчыны

| Без катэгорыі

У праграме – правядзенне двух адукацыйных семінараў па распрацоўцы турыстычных маршрутаў па памежным рэгіёне Гарадзеншчыны і Беласточчыны. Адукацыйная праграма разлічаная перадусім на краязнаўцаў Гарадзеншчыны і Беласточчыны, якія хочуць стварыць у рэгіёне атракцыйныя магчымасці для беларускіх і замежных турыстаў з мэтай азнаямлення з культурай і гісторыяй.

 

Расклад семінараў:

– на Беласточчыне – 4-6 чэрвеня,

– на Гарадзеншчыне – 15-17 кастрычніка,

– заключная канферэнцыя – сярэдзіна снежня.

 

Ахвотным да ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас беларускага каардынатара У.Хільмановіча па эл. адрасе belarushilm@gmail.com , на скайп: belarushilm альбо па звычайнай пошце: 230023 г. Гродна, а/с 121. Перавага будзе аддавацца маршрутам па мястэчках ці іншых малых мясцовасцях. Апошні тэрмін падачы заявак – 10 траўня.

 

У якасці выключэння могуць быць запрошаныя краязнаўцы з сумежных і гістарычна звязаных з Гарадзеншчынай раёнаў Віцебшчыны, Міншчыны, Берасцейшчыны.