Па слядах Леанарда да Вінчы

Спачатку Юры займаўся ў мастацкай школе, такім чынам навучыўся добра маляваць. А потым зацікавіўся аэраграфіяй – тэхнікай нанясення малюнка пры дапамозе мініяцюрнага фарбараспыляльніка (аэрографа) і пачаў яе асвойваць. Дарэчы, прынцып працы аэрографа быў прапанаваны яшчэ Леанардам да Вінчы. Але толькі ў ХХ стагоддзі прыбор знайшоў прымяненне ў паліграфіі і рэкламе.

 

Заказчыкаў, кажа Юры, на сённяшні дзень хапае. Малюе хлопец амаль на кожнай гладкай паверхні: гэта можа быць борт машыны, мабільны тэлефон, посуд, майкі і шмат іншага, увогуле ўсё, што рухаецца або не. Часцей за ўсё заказы малюнкаў робяць на матацыклы.

>

– А якія малюнкі ці вобразы найбольш распаўсюджаныя сярод заказчыкаў?

– Часта людзі самі не ведаюць, што хочуць убачыць. Калі кажуць каб намаляваў «што-небудзь», я не бяруся за працу. Лепей, калі чалавек ужо вызначыўся і мае нейкі гатовы пажаданы малюнак.

 

Юры пагадзіўся з намі, што часцей за ўсё гэтыя малюнкі робяць для «пантоў». 

 

У размове з намі Юры часта называў розныя гарады, у якiх ён пабываў па розных справах: набываў аэрограф, распісваў аўто. Найбольш замоваў – з Піцеру. У Беларусі забаронена ездзіць па горадзе на цалкам расфарбаванай машыне. Ды і не кожны адважыцца.

 

Занятак аэраграфіяй для Юрыя як хобi, так i заробак грошай. Дакладныя кошты за сваю працу хлопец нам не назваў, але сказаў што «не танна» і залежыць ад выбару выявы, памераў, часу. Часцей бярэ столькi, каб заказчык мог заплацiць. Юры можа за дзень абмаляваць бампер машыны. Найбольш у яго замаўляюць людзi самадастаткавыя, якiя ужо дзе-небудзь працуюць, маюць сям’ю. Маладзь сустракаецца, але яна толькi даведваецца пра кошт, а потым «знiкае».

– Можа ў вас была нейкая цiкавая замова?

– Так. Была. Адзiн знаёмы папрасiў мяне выканаць малюнак на ўнiтазе. Крышка была падобнай да керамікі, але яна трэснула i ўладальнік замяніў яе на пластмасавую. (фота на ўнітазе)

 

– А ці бывала такое, што выпадкова вы нешта ў часе працы шкодзiлi, напрыклад, машыну падрапалi?

– Некалькi разоў, але хутка знаходзіўся выйсце. Я казаў што так і трэба, або мы з гэтым чалавекам дамаўляўся. Можна вылучыць некалькi фактаў, якiя сведчаць пра тое, што аэраграфiя гэта не толькі прыгожа, але і карысна.

 

Распісаная машына змяняе сваё аблічча, ператвараючыся са стандартнай мадэлі ў эксклюзіўны аўтамабіль. Аэраграфія аўто здольная дапамагчы любому ўладальніку падкрэсліць сваю індывідуальнасць. Дзякуючы аэраграфіі аўтамабіляў на вуліцах гарадоў з’явілася шмат цікавых і вясёлых машын. Арыгінальнасць і фантазія здольная вылучыць з агульнай шэрай масы аўтамабільнага патоку вашае аўто. Да таго ж, аэраграфія служыць выдатным сродкам ад крадзяжу.

У дызайне інтэр’еру асабліва папулярны роспіс сцен у тэхніцы аэраграфіі. Можна прыгожа аформіць рэстаран, моладзевы клуб ці модны салон.