«Універсітэт Залатога Веку» абвяшчае набор слухачоў
«Універсітэт Залатога Веку» – гэта цікавыя сустрэчы з цікавымі людзьмі, магчымасць навучыцца таму, на што раней не хапала часу, развівацца інтэлектуальна, фізічна і духоўна, быць карыснымі іншым людзям!
Першы Ўніверсітэт для сталых людзей пачаў працаваць у 1973 г. у Тулузе (Францыя). У 1975 г. Універсітэт Трэцяга Веку пачаў дзейнічаць у Варшаве.
Толькі ва Уроцлаве (Польшча) сёння дзейнічае сем Універсітэтаў Трэцяга Веку. У апошнія 10 год такога кшталту Універсітэты актыўна пачалі стварацца ў Расіі, Украіне. У праграме «Універсітэту» – агульныя лекцыі і дыскусіі пра псіхалогію сталага ўзросту, асновы здаровага харчавання, сэксуальнага жыцця ў сталым узросце, спосабы падтрымання добрай фізічнай формы, дагляду за сваім знешнім выглядам, юрыдычныя аспекты, з якімі могуць сутыкнуцца сталыя людзі.
Удзельнікаў чакаюць таксама разнастайныя курсы па інтарэсах:
– «Акадэмія Мастацтваў Залатога Веку»;
– Навучанне карыстанню кампутарам і інтэрнэтам;
– «Беларускія вячоркі»;
– Жыцццёвы дзённік ў фотаздымках”;
– Заняткі па падтрыманні фізічнай формы .
Заняткі ў межах “Універсітэта Залатога Веку” падзяляюцца на агульныя сустрэчы-лекцыі і курсы па інтарэсах.
Агульныя сустрэчы-лекцыі будуць адбывацца на працягу красавіка-чэрвеня 2010 г. два разы на месяц па чацвяргах.
Расклад агульных заняткаў пытайце ў арганізатараў “Універсітэту Залатога Веку”.
Дні і перыядычнасць сустрэч у межах курсаў па інтарэсах будуць узгадняцца на сустрэчах вядучых гэтых курсаў і іх удзельнікаў.
У кастрычніку 2010 г. пачнецца новы “акадэмічны” год у межах “Універсітэту Залатога Веку”.
Арганізатарам стварэння «Універсітэту Залатога Веку» ў Гродне з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар» у партнёрстве з «Універсітэтам Трэцяга Веку» пры Ўроцлаўскім універсітэце (Польшча) і «Домам сустрэч імя Ангеліўса Сілезіўса» (Уроцлаў, Польшча).
Дадатковую інфармацыю пра магчымасці ўдзелу ў праекце можна атрымаць па тэл: 75-71-72 альбо 8-029-284-77-99 (Лана Руднік).
Фота: Віталь Вановіч