Ашмянскі хор «Пралескі» выступіў на маскоўскай сцэне

|

Хор выканаў пяць твораў і быў добра прыняты публікай. Некаторае здзіўленне выклікала тое, што хор не прыналежыць спецыялізаванай музычнай школе. На працягу амаль усяго яго існавання ім кіруе О.П.Емельянова.

 

Ашмянскія дзеці пабывалі на канцэрце духоўнай музыкі, для іх была арганізаваная экскурсія па Маскве. Некаторыя расійскія сем’і запрасілі выхаванцаў інтэрната ў госці на летнія канікулы.

Па інф. www.osh.by