Гродзенскія студэнты будуць стажыравацца ў Маскве і Францыі

|

Маскоўская Акадэмія эканомікі і права прыме гродзенскіх студэнтаў на стажыроўку.

Тут жа выпускнікі ГРДзУ змогуць вучыцца ў аспірантуры, а выкладчыкі з Масквы і Гародні атрымаюць магчымасць удзелу ў сумесных праектах.

Дамова аб супрацоўніцтве падпісана з найбуйнейшым расійскім ВНУ, які рыхтуе спецыялістаў для харчовай і перапрацоўчай прамысловасці – Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам тэхналогій і кіравання.

ВНУ дамовіліся пра абмен навуковым досведам і найноўшай інфармацыяй; удзел у рэалізацыі адукацыйных праектаў і сумесных навуковых даследваннях; аб’ядноўваць намаганні па падрыхтоўцы навуковых кадраў; абменьвацца навуковымі планамі і праграмамі; ладзіць навуковыя стажыроўкі, абмены студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі і дактарантамі; абмены навукоўцамі і выкладчыкамі; пра падрыхтоўку сумесных публікацый; правядзенне сумесных навуковых канферэнцый, семінараў, навуковых мерапрыемстваў.

Паводле сайта http://www.grsu.by

На фота: Я.А.Роўба вядзе перамовы з кіраўніцтвам Маскоўскага ўніверсітэта тэхналогій і кіравання.