Рэальны тэрмін за віртуальнае порна
У 2009 годзе дзяўчына стварыла блог, дзе змясціла восем фотаздымкаў і відэаролік з порна.
Дзяўчына патлумачыла, што ўсе матэрыялы знайшла ў інтэрнэце.
Цяпер 22-гадовую студэнтку чакае выпрабавальны тэрмін: калі на працягу 2 гадоў дзяўчына не здзейсніць новае злачынства, пакаранне яна адбываць не будзе.
Падрабязнасці справы ў судзе не агалошчаюць.
Гэта не першая судовая справа пра порна ў інтэрнэце, у якой фігуруюць гродзенцы.
9 месяцаў таму ў суд трапіла справа гродзенца, які выкладаў у блогу парнаграфічныя фота сваёй сяброўкі, 5 месяцаў таму асуджана студэнтка, якая з помсты вывесіла ў інтэрнэце порназдымкі аднакурсніцы.
Паводле http://s13.ru
Выява з сайта http://image.tsn.ua