Сабакі-нелегалы ў мерседесе
Машына, якая належыла грамадзяніну Польшчы, была затрымана на беларуска-літоўскай мяжы ў суботу.
У ёй у адной скрыні былі “ўпакаваны” 32 шчанюка йоркшырскага тэр’ера, 2 – мальтыйскай балонкі, 3 чыхуахуа.
Кантрабандны тавар кіраваўся з Польшчы праз Літву і Беларусь у Маскву.
Беларускі пункт пропуску быў апошняй перашкодай на шляху сабачак элітных карлікавых парод да пакупнікоў.
Пакуль праводзіцца разбіральніцтва, шчанюкі ўтрымліваюцца ў кіналагічным цэнтры памежнай службы ў Смаргоні.
Папярэдне іх кошт ацэнены ў 17 мільёнаў рублёў.
Паводле БелаПАН