Маер Ланскі як пазітыўны вобраз
Ад 18 сакавіка да 25 красавіка на сайце “Будзьма разам!” з’яўляліся імёны людзей, якія – кожны ў сваёй сферы – праславілі ці праслаўляюць цяпер Беларусь. Пэўную колькасць асобаў прапаноўваў уласна сайт, а чытачы маглі прапаноўваць і дасылаць свае версіі.
У выніку было даслана каля 200 імёнаў, рэдакцыя адабрала і апублікавала 120 імёнаў, якія найбольш з дасланых адпавядаюць панятку “вобраз Беларусі ў свеце”.
Шляхам галасавання, якое трывае да 3 мая, будзе складзены Топ-12 Імёнаў Беларусі. Гарачы тузін будзе вызначаны з дзвюх частак: на падставе галасавання, а таксама з улікам меркавання экспертаў – публіцыстаў, гісторыкаў, філосафаў, літаратараў.
Сярод 120 імёнаў ёсць даволі значная колькасць тых, чыё жыццё і дзейнасць былі звязаныя з Гродзеншчынай. Акрамя згаданага Маера Ланскі, гэта Стэфан Баторы, Васіль Быкаў, князь Вітаўт, Чэслаў Немэн, Ларыса Геніюш, Людвік Заменгоф, Віктар Шалкевіч і іншыя.
Маем час прагаласаваць!
Здымак з loc.gov