Тодар Кашкурэвіч і Аляксей Дзермант пра “Druvis”, касмалогію і дуду
Ягоныя аўтары філосаф Аляксей Дзермант і музыка, дудар Тодар Кашкурэвіч распавядалі ў Новым замку пра створаны імі ўласны вобраз Беларусі, культурніцкую спадчыну Летувы, Польшчы і Беларусі, навошта моладзі варта чытаць часопіс “Druvis”.
А таксама Тодар Кашкурэвіч распавёў пра старажытную беларускую традыцыю грання на дудзе, а ладную частку прэзентацыі музыка граў на гэтым інструменце.
Слухайце рэпартаж з Новага замку – а таксама чароўнае гучанне сапраўднай беларускай дуды на радыё “Твой Стыль”!