Прырода траўматычных выпадкаў на вытворчасці

|

50% загінуўшых і атрымаўшых цяжкія пашкоджанні – людзі, якія знаходзіліся на парцоўных месцах у стане алкагольнага ап’янення. Як сведчыць практыка, найбольш злоўжываюць алкаголем працоўныя будаўнічай галіны, сельскай і лясной гаспадарак.

 

Не менш істотнай прычынай з’яўляецца і састарэлае абсталяванне на многіх прадпрыемствах рэгіёна, а таксама неэфектыўныя дзеянні афіцыйных прафсаюзаў у справе аховы працы – такога меркавання прытрымліваецца тэхнічны інспектар Беларускага незалежнага прафсаюза Анатоль Хацько.

 

Што датычыць колькасці траўматычных выпадкаў на вытворчасці, то, як сведчыць практыка, іх сапраўдная лічба значна вышэй афіцыйнай. Многія наймальнікі прымушаюць працоўных падаваць ілжывыя дадзеныя ў медычных установах аб прыродзе траўматычных выпадкаў – замест атрымання пашкоджанняў на вытворчасці фіксуюцца побытавыя траўмы.

Паводле Радыё Рацыя