У Гродна можа з’явіцца Міжземнаморскі брат
Гомель, магчыма, пабратаецца з Беэр-Шевай, Бабруйск з Нетаніяй, а вось дамова аб супрацоўніцтве паміж Рышон-ле-Цыёнам і Віцебскам ужо падпісана.
Ашкелон – курортны горад на беразе Міжземнага мора, ва ўнікальнай кліматычнай зоне: вятры, якія прыходзяць з Негева і Юдзейскай пустыні, паніжаюць вільготнасць паветра. Ашкелону амаль столькі ж гадоў, як і Іерусаліму, па адных крыніцам каля 5000, а па іншых 3500. Насельніцтва – каля 110 тыс. чалавек. Усяго ў Ізраілі пражывае прыкладна 120 000 выхадцаў з Беларусі.
Ілюстрацыя guide-israel.ru