“Нёман”: першы гол у сезоне і перадапошні радок у турнірнай табліцы
Гродзенцы ў гульні на сваім полі здолелі забіць першыя ў сезоне галы, аднак госці зраўнялі лік, і вынік сустрэчы – 2:2.
Пратакол матча выглядае такім чынам: Д.Кавалёнак, 46+, В.Надзіеўскі, 71-пенальці; Д.Шчагрыковіч, 78-пенальці, А.Йокшас, 80.
За ўчарашняй гульнёй, якая адбылася на стадыёне “Нёман”, назіралі 2800 гледачоў.
У турнірнай табліцы 20 чэмпіяната Беларусі па футболе гродзенскі Нёман” займае перадапошняе, адзінаццатае, месца.
У сямі гульнях гродзенскія футбалісты пацярпелі 2 паразы і 5 разоў згулялі ўнічыю.
Саступае нам толькі мінскі “Партызан”, які прайграў усе сем сустрэч сезона.
У лідэрах чэмпіяната – “БАТЭ” (Барысаў).
Фота Яраслава Ванюкевіча