1 мая адкрыўся сезонны пункт пропуска на Аўгустоўскім канале
Пераход на шлюзе Кужынец працуе штодня з 7 да 19 гадзін.
Праўда, турыстычныя групы на цеплаходзе скарыстацца гэтым памежным пераходам не змогуць: Аўгустоўскі канал у гэтым месцы прыстасаваны прапускаць толькі байдаркі і невялікія лодкі.
Летась праз “Лясную-Рудаўку” польска-беларускую мяжу пераадолела 350 чалавек.
Водныя маршруты па Аўгустоўскім канале карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў польскіх турыстаў.
Даўжыня канала 102 км, з 18-ці збудаваных на ім шлюзаў на беларускім баку знаходзяцца 4.
На фота: шлюз Немнова
Фота з сайта http://globus.tut.by