Інфармацыя пра колькасць забітых бадзялых сабак больш не службовая таямніца
Сёння падзеі ў судзе разгортваліся наступным чынам: судзя зачытаў скаргу і прадставіў слова сп.Ласончык.
Яна прывяла сваю аргументацыю, адзначыўшы, што гэта інфармацыя не можа быць засакрэчанай, таму шта тычыцца эпідэміялагічнай сітуацыі ў горадзе.
Калегія суддзяў палічыла гэты аргумент вырашальным, і вынесла рашэнне на карысць Элы Ласончык.
Сама жанчына гэтага не чакала:
– Пасля неспрвядлівага рашэння ў першай інстанцыі, дзе я атрымала адказ, я была гатова да такой жа сітуацыіі і сёння.
Аднак, калі рашэнне было прынята маю карысць, я выйшла з фантанам эмоцый.
Гэта была самая лепшая падзея ў гэтым годзе, якая прынесла мне столькі станоўчых эмоцый.
На гэтым абаронца правоў жывёл спыняцца не збіраецца:
– Я збіраюся з гэтымі лічбамі звярнуцца ў гарадзенскія СМІ: у “Твой стыль”, у “Вячэрні Гродна”, каб гэтая інфармацыя стала даступнай для ўсіх, і каб нешта змянілася.
“Твой стыль” сочыць за справай Элы Ласончык з канца студзеня, калі жанчына звярнулася да “Спецаўтагаспадаркі” за звесткамі пра колькасць адлоўленых і забітых у Гародні бадзялых жывёлаў. Супрацоўнікі прадпрыемства тады адмовіліся прадставіць гэтую інфармацыю, спасылаючыся на камерцыйную таямніцу.
Сп. Ласончык не пагадзілася і падала заяву ў суд. З таго часу яна 6 разоў была ў судзе Ленінскага раёна г.Гродна, прайгравала і падавала апеляцыі.
Яшчэ 2 паседжанні па разгляду яе справы адбыліся ў абласным судзе.
Фота з сайта http://www.kp.md