Вялікае выпрабаванне Каці

З аднаго боку – сцерва, назавем яе Верай, з другога – простая, не вельмі ўпэўненая ў сабе дзяўчына, няхай яна будзе Каця.

 

Неўпэўненая Каця звярнулася да Веры з невялiчкай просьбай дапамагчы ёй змяніць імідж, знешні выгляд. Тая пагадзілася. А потым як дапамагла! М-мм… Лепей не дапамагала б. Калі бацькі ўбачылі Кацю, нават пачалі ўласнае расследаванне. Сталi пытаць, хто гэта зрабіў такое з іх дачкою. Каця трымалася, але бацькі даведалiся! А потым «выйшлi» і на сцерву і на яе сябровак, паспрабавалі з iмi скантактавацца.

 

Справа набiрае абароты. Вера з сяброўкамі пачынаюць тэлефанаваць Кацi i асыпаць яе пагрозамi ды абразамі. Пагрозы працягвалiся амаль тыдзень, самыя сціплыя: «Не ведаю, што зраблю з табой», «Скажы iм толькi…». Для Кацi гэта было вялiкае выпрабаванне, i яна не магла потым яшчэ некалькi дзён выходзiць на вулiцу, баялася кожнага цёмнага вугла, бо адна з «сябровак» жыла побач. Каця баялася падыходзiць да тэлефону, як да мабiльнага так i да хатняга. Гэта нагадвала траўлю…

 

Пытанне можна разглядаць з двух бакоў. Каця павiнна была сама ведаць, на што яна iдзе, каму давярае сябе. З iншага боку – можна было прадугледзець вынікі і рэакцыю бацькоў.

 

Ёсць яшчэ і трэці бок – сцерва Вера з сяброўкамі. Як сказаў Кацін тата пасля размовы з імі, «такіх ужо не зменіш, але і мірыцца не хочацца».

 

Многае ў паводзінах залежыць ад светаўспрымання i бацькоўскага выхавання. Калi не хапае апошняга, скажаецца першае. А потым з’яўляецца… 15-гадовая сцерва з нафарбаванымі чорным алоўкам вачыма і півасікам у руцэ, якая ўпэўненая, што можна ўсё, бо ў яе ўжо ёсць «крыша»…

Ілюстрацыя http://forfun.p0.ru