Збор ахвяраванняў для гарадзенскіх дзяцей-сірот
Сродкі для выхаванцаў Гарадзенскага дома дзіцяці для дзяцей з арганічнымі паразамі ЦНС і парушэннямі псіхікі будуць збірацца да канца месяца. Дабрачынная лінія «Захавай жыццё» ладзіцца па нумары 8-902-101-3333 міжнародным дабрачынным грамадскім аб’яднаннем «Здароўе ў XXI стагоддзі». Першыя 10 секунд тэлефанавання на дабрачынны нумар, калі тлумачацца ўмовы праекту, бясплатныя.
Каб тэлефанаванне зрабілася дабрачынным, неабходна дачакацца словаў удзячнасці. Ахвяраваньне можна зрабіць толькі з гарадскога тэлефону. Ахвотныя ўзяць удзел у акцыі мусяць патэлефанаваць па гэтым нумары, дачакацца аповяду пра праект і такім чынам ахвяраваць 4700 рублёў, якія ўвойдуць у кошт аплаты за карыстанне гарадскім тэлефонам.
Ілюстрацыя http://www.newtariffs.ru