Гандлёвая інфраструктура горада пашырыцца

У Гродна будзе пабудавана шэсць крамаў і рэканструявана каля адзінаццаці. На месцы кафэ «Астра» на вуліцы Савецкай з’явіцца кандытарская-кавярня, адкрыецца кафэ «Пяльменная». Але вось у новых мікрараёнах пакуль гандлёвай інфраструктуры не хапае.


Часткова вырашыць гэтую праблему прадпрыемства «Алсем» з планаванымі двума крамамі «Алмі» – на пр. Касманаўтаў і ў Вішняўцы. Побач са звярынцам закладваецца крама «Еўраоопт». Будзе весціся будаўніцтва крамаў на вул. Рэпіна, у мікрараёне Дзевятоўка, насупраць універсама «Брэст».