Крымінальная мелодыя старога раялю

|

Уступіўшы ў змову са сваім знаёмым, індывідуальным прадпрымальнікам па рамонце музычных інструментаў, яна ўчыніла крадзеж. Раяль быў выпушчаны ў Германіі і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Знайшоўшы пакупніка, дырэктар папрасіла бізнесмена зрабіць даведку аб няспраўнасці раяля. У заключэнні было напісана, што рамонту ён не падлягае, а значыць, яго можна спісаць. Але дырэктару не хапіла цярпення — інструмент разабралі і вынеслі з Дома культуры. Пакупнік заплаціў за раяль 8 тыс. долараў і, паводле папярэдняй інфармацыі, тут жа памясціў аб’яву ў інтэрнеце з прапановай аб продажы музычнага інструмента за 150 тыс. долараў.

 

Адсутнасць абавязковага акта спісання раяля зацікавіла службовых асоб аддзела культуры Воранаўскага райвыканкама, якія і звярнуліся ў міліцыю. Дырэктар паспрабавала прадставіць дакумент, але ўжо было позна. Справа распачата па ч. 3 арт 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

Па інф. БелПАН