У Гародні пройдуць дні культуры Венесуэлы
Дні культуры Венесуэлы і іншых лацінаамерыканскіх краін у Гародні запланаваныя на другую палову года.
Яны будуць прымеркаваныя да 200-годдзя абвяшчэння незалежнасці Венесуэлы.
Х.Марцінас выказаў зацікаўленасць ва ўдзеле дэлегацыі Венесуэлы ў Фестывалі нацыянальных культур, які сёлета ў восьмы раз пройдзе ў Гародні.
Акрамя таго, прадстаўнікі пасольства гатовыя ладзіць у нашым горадзе выставы, канцэрты калектываў з Венесуэлы, адукацыйныя мерапрыемствы.
Мэта наведвання Гародні венесуэльскім дыпламатам, які займае пасаду каардынатара Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара, – устанаўленне кантактаў і пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне культуры і адукацыі.
Учора госць агледзеў горад, пабываў на канцэрце музычнага тэатра “Рада”.
Сёння дыпламат сустракаецца з рэктарам Гродзенскага Дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы дзеля абмеркавання магчымасцяў студэнцкіх абменаў.
Паводле http://belta.by/
На фота: Лідэр барацьбы за незалежнасць Венесуэлы Сімон Балівар.