Шостая нічыя “Нёмана” і дзевятая гульня без перамогі

Ужо традыцыйна ўнічыю скончылася ўчарашняя сустрэча футбалістаў гродзенскага “Нёмана” з салігорскім “Шахцёрам”. Дзевятую гульню футбольнага чэмпіянату “Нёман” згуляў дома.


Каманды-суперніцы не здолелі забіць ніводнага гола.

Трэнеры каманд Уладзімір Журавель і Алег Радушка на прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля гульні, адзначылі, што гульня была жывая і каманды мелі роўныя шансы.

Уладзімір Журавель: “Да хлопцаў прэтэнзій няма, усе стараюцца, але пакуль магчымасці не супадаюць з жаданнямі.. .

Упершыню за 18 гадоў у “Шахцёра” не хапіла гульцоў для пратакола. Шмат траўмаваных”.

Трэнер “Нёмана” Алег Радушка:

“Згодны з Уладзімірам, шансы ў каманд былі роўныя. Жадання было шмат, але з гэтага нічога не атрымалася.

У другім тайме перавялі Надзіеўскага ў паўабарону толькі дзеля таго, каб ён не атрымаў другую жоўтую картку на хуткіх Балановічы і Сітко.

Але ў выніку ён усё адно яе атрымаў”.

Такім чынам, маючы толькі 6 ачкоў, “Нёман” застаецца на перадапошнім адзінаццатым радку турнірнай табліцы.

Салігорскі “Шахцёр” займае сёмае месца.

З выкарыстаннем матэрыялаў http://www.fcneman.com

Фота Яраслава Ванюкевіча