Гарадзенскага журналіста пазбавілі акрэдытацыі
Учора незалежны журналіст патэлефанаваў у Міністэрства замежных спраў, каб высветліць справу са сваёй акрэдытацыяй.
Супрацоўнік МЗС адказаў, што гэтае пытанне не разглядалася. Прадстаўнік прэс-службы спаслаўся на чатыры артыкулы журналіста ў “Газеце Выборчай”, якія паслужылі падставай для гэтага.
Андрэй Пачобут назваў рашэнне МЗС помстай за свае публікацыі і грамадскую дзейнасць. Ануляванне крэдытацыі ён намераны абскарджваць ў судзе. Прыпыняць сваю прафесійную дзейнасць журналіст не будзе.
4 сакавіка “Газета Выборча” змясціла зварот да польскага ўраду, кіраўніцтва іншых краін Еўрасаюзу з патрабаваннем асудзіць дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да журналістаў.
Артыкулы Андрэя Пачобута, што не прайшлі цэнзуры ўлад, можна прачытаць тут:
http://wyborcza.pl/1,86672,6298005,Lukaszenka_do_UE__Chcemy_dialogu_bez_posrednikow.html http://wyborcza.pl/1,86672,6274305,Bialoruskie_MSW_chce_miec_odciski_palcow_wszystkich.html http://wyborcza.pl/1,86672,6248841,Bialorus__Polowanie_na_politycznych.html http://wyborcza.pl/1,76842,6067648,Lukaszenka_wyrzuca_polskich_ksiezy.html
Фота: Радыё Рацыя