Гарадзенскія фатографы – сярод найлепшых у краіне

|

Удзел у конкурсе бралі 94 фатографы з розных рэгіёнаў Беларусі.

Перамогу ў намінацыі “Людзі ў навінах” атрымаў Андрэй Лянкевіч.

Другое месца дасталося выпускніцы першага набора гарадзенскай “Школы маладога журналіста”, а цяпер фотарэпарцёрцы “Нашай Нівы” Юліі Дарашкевіч.

Яна ж заняла 3-е месца ў намінацыі “Спорт“.

Уладальнікам першага месца ў намінацыі “Прырода” стаў Аляксандр Саенка (на здымку).

У “актыве” маладога гарадзенскага фатографа таксама 3-е месца  ў намінацыі “Мастацтва і забавы”.

Усіх гарадзенцаў – лаўрэатаў конкурсу Belarus Press Foto 2010 можна будзе ўбачыць у час Фестывалю маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”, які адбудзецца 21-23 траўня ў Гродне.

Андрэй Лянкевіч правядзе ў межах Фестывалю майстар-клас “Майстэрства быць фотажурналістам”.

Юлія Дарашкевіч зробіць прэзентацыю прац пераможцаў конкурсу Belarus Press Foto 2010, а Аляксандр Саенка возьме ўдзел у выставе гарадзенскіх фотажурналістаў.

 

Фота http://sayan05.livejournal.com/