ХХ стагоддзе праз прызму ўспамінаў
Сапраўды, хоць людзей сабралася і не шмат, але кожны з іх так фантаніраваў энергіяй і творчымі ідэямі, што стваралася ўражанне дзейнасці амаль што не гуртка, а клубу. Нават не падумаеш, што ўдзельнікі ўжо ўвайшлі ў пенсійны ўзрост.
Кожны прыйшоў са сваімі асабістымі мэтамі: хтосьці марыў структураваць і прыгожа аформіць для сваіх дзяцей радавое дрэва, хтосьці проста хацеў сістэматызаваць свае фотаздымкі і нарэшце навесці ў іх парадак. Але ўсіх аб’ядноўвала агульнае жаданне пакінуць пасля сябе адчувальны след, пакінуць памяць. І не толькі аб сваім лёсе, але і аб жыцці многіх іншых людзей, якія трапляліся на жыццёвым шляху.
Удзельнікі гуртку, якіх язык не паварочваецца назваць пенсіянерамі, вельмі імкнуцца падзяліцца ўласнымі гісторыямі, думкамі, сваім лёсам. За сваё жыццё яны сабралі багаты матэрыял для разважанняў і ўспамінаў. Менавіта гэтыя фотаздымкі і лісты, і звязанныя з імі гісторыі ў хуткім часе будуць размяшчацца на спецыяльна створаным для гэтай мэты блогу, куды зможа зайсці кожны жадаючы. Праз прызму ўспамінаў можна будзе паглядзець, якім было ХХ-е стагоддзе ў жыцці простага чалавека, якія выпрабаванні падкідваў савецкі час, што і як змянілася на сённяшні дзень. З’явілася ідэя стварэння старонкі памяці, дзе будзе збірацца інфармацыя пра выбітных землякоў, якімі могуць ганарыцца гарадзенцы. Памяць павінна захоўвацца, каб у віхры часу не згубіць штосьці вельмі важнае…