Цяжкасці перакладу, або Як яго завуць у іншых краінах
Значак @ у іншых народаў асацыюецца не толькі з жывёлінамі.
У Сербіі гэты знак абзываюць «дурнаватай А». Ва В’етнаме недалёка адыйшлі ад жыхароў Балкан, паколькі называюць сімвал «скручанай А».
У Ізраілі гэта «штрудэль», а ў Чэхіі і Славакіі – «селядзец пад марынадам».
У Італіі гэта «слімак», у Амерыцы і ў Фінляндыі – «котка», у Кітаі і ў Тайвані – «мышаня».
У Балгарыі і Польшчы значак называюць «малпа». Нідэрланды і Нямеччына вырашылі разабраць гэтаю няшчасную жывёліну на часткі. У Нідэрландах значак абазвалі «малпіным хвосцікам», у Нямеччыне – «малпіным вухам».
У скандынаўскіх краінах вас зразумеюць, калі вы скажаце «лыч» або «слановы хобат».
Французы завуць гэты мудрагелісты знак «arrobase» – «мера вагі». Неяк акадэмічна і без фантазіі…
Не аднойчы прыходзілася чуць, што не толькі народы, але і асобы па-свойму завуць знак @. Вельмі многія, дыктуючы адрас электроннай пошты, кажуць проста «А» ці «круглае Г». А як у вас?