Прафсаюз запланаваў пікет. Чакае дазволу

|

Падставай для пікетавання стала жаданне сяброў прафсаюза прыцягнуць увагу да сітуацыі, якая склалася ў грамадстве пасля прыняцця закона «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах» ад 14 чэрвеня 2007 года. Паводле закону, шэраг неабароненых катэгорый грамадзян страцілі ільготы, якія існуюць у суседніх краінах Еўрапейскага звязу, што ў свой час значна пагоршыла іх матэрыяльнае становішча.

 

У мінулым годзе гарвыканкам адхіліў падобны зварот прафсаюзных актывістаў. Гэтым разам у выпадку адмоўнага рашэння прафсаюз мае намер звяртацца ў суд і абскардзіць дзеянні чынавенства.

Паводле Радыё Рацыя