У Гродне працуе штогадовы турыстычны кірмаш

|

Акрамя папулярных сярод беларусаў Турцыі, Балгарыі, Егіпта і Крыма некаторыя турыстычныя агенцтвы прапануць туры па Беларусі.

 

На рэкламнай лістоўцы бюро «Каляда» – 25 маршрутаў групавых экскурсій па розных абласцях краіны. Найбольш танная – у паркавую зону «Каробчыцы» каштуе 225 000 рублёў. У амаль 5-гадзінную праграму ўваходзіць наведванне музеяў каваля і разьбяра, катанне на поні і дыліжансе, агляд вальераў з дзікімі жывёламі. Кошт экскурсій на «лінію Сталіна» альбо ў музей старажытных народных рамёстваў «Дудуткі» складае больш за 2 мільёны рублёў.

Па інф. euroradio.fm

Фота grodno.biz