Музей праз фотааб’ектыў: пераможцаў назавуць у нядзелю

У нядзелю, 16 траўня ў Сенатарскай зале Новага замку адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу “Музей у фотааб’ектыве”, прымеркаванага да Міжнароднага Дня музеяў.


Выстава прац, дасланых на конкурс, праходзіла з 2 мая ў Новым замку.

Пераможцаў чакаюць прызы. У тым ліку – Прыз глядацкіх сімпатый.

Лепшыя працы будуць адпраўленыя ў Польшчу на конкурс ”Musealne spotkania z fotografia”.