Два смяротныя прысуды ў Гродне

|

Злачынцы завіталі туды ўначы.

Пасварыўшыся з гаспадарамі, забілі  65-гадовага гаспадара, яго 34-гадовую нявестку і яе 52-гадовую знаёмую.

Каб схаваць сляды злачынства, кватэру падпалілі ды кінуліся на ўцёкі, прыхапіўшы з сабой хлопчыка, які таксама жыў у кватэры.

Злачынцы імкнуліся з’ехаць як мага далей ад Гродна, спынілі таксі і, збіраючыся разлічыцца скрадзеным кампутарам, прапанавалі кіроўцы адвезці іх ў Мінск або Маскву.

Таксіст адмовіўся і ледзь не паплаціўся за гэта жыццём: паранены нажом ён змог збегчы. Затым забойцы паспрабавалі ўгнаць “Аўды-80” на вуліцы Пестрака, аднак не здолелі і толькі скралі з салона правы кіроўцы і дакументы на машыну.

Пасля гэтага злачынцы з дзіцём накіраваліся ў кватэру аднаго з іх, каб вырашыць, што рабіць далей.

Тут іх і затрымала міліцыя.

Падсудным 29 і 28 год. Абодва ўжо траплялі ў суд за разбой і махлярства.

Пракурор папрасіў для абодвух абвінавачаных смяротныя прысуды. Суд пагадзіўся.

Як паведамляе блог S13.ru, на працягу ўсяго працэсу абвінавачваемыя маўчалі. Маці аднаго з іх плакала.

Цяпер у прыгавораных да смерці гарадзенцаў ёсць 10 дзён, каб абскардзіць рашэнне гарадзенскага абласнога суда ў Вярхоўным судзе.

 

Фота prosto-free