Чэхія-Польшча-Беларусь: белыя плямы жыцця пад саветамі

|

Дыскусія пра агульнае таталітарнае мінулае Чэхіі, Польшчы і Беларусі пройдзе 18 траўня ў Гродне. Удзел у ёй возьмуць вядомыя навукоўцы з трох краін. Уваход на дыскусію вольны.


У цэнтры ўвагі ў час дыскусіі будуць гісторыя апазіцыйных рухаў і дзяржаваў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы  ў 1945-1989 гг., дзяржаўныя ідэалогіі, дзейнасць камуністычных спецслужбаў гэтых краінаў, трагедыі звычайных людзей, дзейнасць незгодных ва ўмовах таталітарных рэжымаў, праблемы люстрацыі.

Выступоўцы: доктар гісторыі Патрык Плескот, супрацоўнік Інстытута нацыянальнай памяці (Польшча) і доктар гісторыі Петр Роўбла, супрацоўнік Інстытута сучаснай гісторыі Акадэміі навук Чэхіі.

Дыскусія пачнецца ў 18.30 па адрасе вул. Будзёнага 48а-69.

 

Паводле інфармацыі “Руху “За Свабоду”

Фота: “Новая газета