Учора гродзенскія мытнікі затрымалі кантрабанду амаль на мільён еўра

|

Транспарт накіроўваўся з Германіі ў Расію. Адпаведна дакументам фура перавозіла 15 т газетнай паперы, аднак спрацавала сістэма аналізу і кіравання рызыкай.

Машыну дагледзелі з выкарыстаннем інспекцыйна-даглядчага комплексу і нават не ўскрываючы фуру вызначылі, што груз адрозніваецца ад заяўленага ў дакументах.

Замест паперы машына перавозіла стаматалагічнае абсталяванне, радыёстанцыі, вопратку, дзіцячыя цацкі і іншыя тавары.

Дакладную колькасць, асартымент і кошт затрыманага груза вызначаць, калі транспарт цалкам разгрузяць, але ўжо зараз зразумела, што кантрабандны тавар можа каштаваць больш за мільён еўра.

Адказваць за спробу перавозу незадэклараванага тавара будзе расійская фірма-перавозчык.

Паводле http://belta.by/