Камітэт дзяржкантролю незадаволены працай дзяржаўнага гандалю на Гродзеншчыне
“Плодоовощсервис” , “Світанак”, “Брэст”, “Дружба Плюс” заўважаны ў продажы пратэрмінаванай прадукцыі.
У “Світанку”, “Плодоовощсервисе” і “Дружба Плюс” да таго ж зафіксаваны факты абліку пакупнікоў.
Летась таваразварот дзяржаўнага гандлю ў Гародні склаў 172,8 мільярды рублёў.
Ніводнае з дзевяці дзяржаўных гандлёвых прадпрыемстваў вобласці, якія рэалізуюць харчовыя тавары, не выканала план па росце таваразвароту.
Сем з іх не дасягнулі нават узроўню папярэдняга году.
Сёлета справы палепшыліся толькі ў “Купалінкі”, “Плодоовощсервиса” і ААТ “Брэст-Маркет”.
Найбольш беларускіх тавараў у сёлетнім асартыменце “Плодоовощсервиса” (95,6%), найменьш – у “Ліможы” (85,8%).
“Лімож” і “Брэст” заўважаны ў прыярытэтнай рэалізацыі імпартнай прадукцыі.
У выніку 4 юрыдычныя і 34 фізічныя асобы аштрафаваны на агульную суму 41,1 міліён рублёў. вінаватыя службоўцы атрымалі вымовы.
Паводле http://grodno.biz