Пагадненне з Расіяй аб будаўніцтве АЭС падпішуць у бліжэйшыя тыдні

|

Беларусь разлічвае атрымаць крэдыт, якога хопіць на будаўніцтва не толькі тэхналагічных аб’ектаў, але і сацыяльна-побытавых, і інжэнернай інфраструктуры.

Разам з тым, прадстаўнікі Мінэнерга нагадалі, што дзяржаўнае рашэнне пра выбар пляцоўкі для будаўніцтва АЭС дагэтуль не прынятае.

Астравецкая пляцоўка лічыцца прыярытэтнай, але не канчатковай.

Генеральным падрадчыкам будоўлі прызначаны расійскі “Атамбудэкспарт”.

Папярэдне паведамлялася, што кошт будаўніцтва мусіць быць разлічаны і ўзгоднены да 20 мая.

Формула кошту праекта будзе разлічвацца зыходзячы з базавага кошту будаўніцтва Ленінградскай АЭС-2 і адпаведнага каэфіцыента.

Ленінградская атамная станцыя – поўны аналаг будучай беларускай.

Паводле http://interfax.by