Святочны настрой сапсаваў ахоўнік музею
Адразу сказаў ахоўніку, што я фатограф інтэрнэт-газеты «Твой стыль» і мне трэба будзе зрабіць некалькі здымкаў. Страж з усмешкай адказаў, што не пусціць мяне. Дадаў, што ў мяне вялікі аб’ектыў і я змагу здымаць з-за варот. Я спадзяваўся ўсё ж, што гэта жарт. Стоячы перад уваходам я ўбачыў шмат дзесяткаў расчараваных людзей, якіх не пускалі «на баль». Самае цікавае, што амаль усе былі гатовыя плаціць за ўваход.
>
І вось пачалі збірацца рыцары. Я рушыў да варот, але ахоўнік мяне папрасіў развярнуцца. І гэта ўжо быў не жарт. Я яму яшчэ раз растлумачыў, што я фотакарэспандэнт. Тым больш, што другіх, пішучых карэспандэнтаў ужо прапусцілі. Адказам ахоўніка я быў трохі шакіраваны: «А вы мне проста асабіста не спадабаліся».
Хвілін праз дзесяць на турнір пусцілі усіх жадаючых
Пашчасціла прайсці і на спектакль (з дапамогай сябра, які перадаў свой білет)
Дарэчы, на той пляцоўцы маглі змясціцца яшчэ не меней за 50 чалавек. Але ж навошта музею грошы? Навошта ахоўніку ветлівасць… Карацей, больш прыемна сапсаваць людзям настрой.
P.S. У рубрыцы «Культурыстыка» чытач пазнаёміцца з іншым бачаннем свята. Але абодва погляды адлюстроўваюць розныя бакі і вымярэнні жыцця.
Фота аўтара